Архив новостей © Детский сад № 2 г.Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2023

Дзень беларускай мовы

           

Ты бабуліна казка,

Ты матуліна ласка,

Ты гаючая краска,

Ты ад болю замова,

Хлеб на чыстым абрусе,

Храм, дзе Богу малюся,

Ты душа Беларусі –

Наша родная мова!

     

Родная мова з’яўляецца галоўным сродкам знаёмства дзяцей з культурай свайго народа, спрыяе іх духоўнаму развіццю. 21 лютага ў Дзіцячым садзе №2 горада Баранавічы прайшоў Дзень беларускай мовы. У працэсе сумеснай дзейнасці педагагічных работнікаў і выхаванцаў вырашаліся задачы фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. Для гэтага былі выкарыстаны разнастайныя формы і метады. Выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з творчасцю беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, іх літаратурнымі зборнікамі. Таксама прайшлі заняткі па знаёмству з беларускай культурай, традыцыямі, мовай… З выхаванцамі старэйшай групы быў праведзены занятак “Дапаможам кату Алесіку вывучыць родную мову” з выкарыстаннем інтэрактыўных гульняў. Кульмінацыйным момантам стаў тэатр-батлейка, пад час якога дзеці здзейснілі падарожжа ў беларускую народную казку “Коцік, пеўнік і ліса”, паўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях.